Поиск по библиографии: (<.>A=Песціс, Вітольд Казіміравіч (акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; нар. 1949)$<.>)
Общее количество найденных документов : 1
>
1.
Песціс, Вітольд Казіміравіч (акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; нар. 1949).
Месца нараджэння: в. Парэчча Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999-2002). Доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1988). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999). Ганаровы прафесар Міжнароднага Венскага універсітэта (2008).
Характарыстыка дзейнасці: Навуковыя працы ў галіне кармлення сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогіі кармоў. Унёс уклад у распрацоўку навукова-тэхнічнай праблемы комплекснага выкарыстання ў кармленні сельскагаспадарчых жывёл мясцовых крыніц пратэінавай, мінеральнай і вітаміннай сыравіны. Выканаў даследаванні па тэарэтычных і практычных пытаннях павышэння паўнавартаснасці кармлення сельскагаспадарчых жывёл і іх прадуктыўных якасцей. Прапанаваў тэарэтычнае абгрунтаванне і распрацаваў новыя спосабы і метады практычнага прымянення сапрапеляў у якасці кармавых дабавак у жывёлагадоўлі. Распрацаваў 10 тэхнічных умоў на новую прадукцыю, у тым ліку раслінна-бялковы корм, практычнае прымяненне якога дазваляе знізіць дэфіцыт бялку ў рацыёнах свіней, паменшыць выдатак кармоў на адзінку прадукцыі. Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, 35 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, 160 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, больш за 40 тэхнічных умоў і рэкамендацый. Інфармацыя на 2020.
Крыніцы інфармацыі: Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2015. — 2-е изд. — Минск, 2016.
Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12.
Навука. — 2021. — № 51. — С. 2; 17 декабря на Общем собрании НАН Беларуси ученый избран действительным членом (академиком) Национальной академии наук Беларуси